Развіццё беларускай дзяржаўнасці павінна ісці плаўна і цывілізаваным шляхам. Такое меркаванне выказаў кіраўнік БТ Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў».

«Як растлумачыць цяперашняй моладзі, што ўсяго 30 гадоў таму не было ні-чо-га, што называецца самастойнай дзяржавай? — спытаў Іван Эйсмант. — Мы стартавалі з абсалютнага нуля, калі кіраўнікі дзяржавы стаяць на прывакзальнай плошчы з трыма капейкамі ў кішэні і не разумеюць, з чаго пачынаць».

Паводле яго слоў, у апошнія гады гавораць аб тым, што Беларусь павінна зрабіць чарговы крок у сваім дзяржаўным развіцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0