У аўторак 15 снежня ў Кастрычніцкім раённым судзе Мінска будуць судзіць Лізавету Бурсаву — за бел-чырвона-белы сцяг на балконе яе кватэры на Асаналіева, 58.

Жанчыне 87 гадоў, яна ўратавалася ў вайну. Вось што пра яе расказвае яе пляменнік, доктар гісторыі Аляксандр Белы:

«Калі казаць пра нацызм, які нібыта ўвасабляе бел-чырвона-белы сцяг. Разам з маёй бабуляй Фрумай і маім бацькам Валерыянам яны здолелі ўцячы з Віцебска на апошнім эвакуацыйным цягніку ў ліпені 1941 года і таму не былі забітыя нацыстамі. А 16 нашых сваякоў Шэйніных былі забітыя ў Віцебскім і Бешанковіцкім гета. Яшчэ трое Шэйніных, яе родныя дзядзькі, загінулі на франтах вайны са зброяй у руках. Таму да нацызму ў цёткі Лізаветы свае рахункі».

Ён кажа, што Лізавета — найстарэйшая у іх сям'і, і апошняя, хто ў дзяцінстве размаўляў на ідыш.

«У 1950-х яна была шматразовай чэмпіёнкай і рэкардсменкай БССР і Беларускай вайсковай акругі па кулявой стральбе, рэкардсменка СССР. Бараніла гонар Беларусі на агульнасаюзных і міжнародных спаборніцтвах, калі яшчэ Лукашэнкі нават на свеце не было», — піша Алесь Белы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0