Мы маем інфармацыю пра больш як 120 мясцовых акцый і шэсцяў у розных мікрараёнах Мінска, пасёлках Мінскага раёна і гарадах-спадарожніках. Удзел у іх бралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень (Масюкоўшчына, Зялёны Луг, Шарыкі, Кузьмы Чорнага) чалавек. Колькасць удзельнікаў нідзе не дасягнула тысячы.

Колькасць затрыманых сёння, мяркуючы па ўсім, найменшая за ўвесь час пратэстаў, бо дэманстранты шмат дзе трымаліся двароў, што ўскладняла рэйды сілавікоў.

Першы раз за чатыры месяцы ў Мінску не закрывалі метро, не адключалі інтэрнэт. Улады зрабілі стаўку на мабільныя брыгады сілавікоў, што раз'язджаюць па мікрараёнах у пошуках дэманстрантаў.

15:46

У спісе затрыманых ужо 63 чалавекі.

15:20

Скрыншот радыё Свабода

Скрыншот радыё Свабода

«Гэта ж дзіця!» У раёне праспекту Газеты «Праўда» сілавік, падобна, вядзе падлетка.

14:35

Чытач паведаміў, што бачыў, як бус амапаўцаў каля дома па Голубева 16/1 збіў чалавека, якога пасля затрымалі.

«На выездзе са стаянкі каля дома па Голубева 16/1 на вуліцу Голубева сіні бус амапаўцаў збіў чалавека для затрымання. Хуткую не выклікалі. Выбеглі і зацягнулі ў бус, білі. Стаялі на стаянцы, а пазней з'ехалі. З ім быў хлопец, накшталт змог уцячы. На фота чалавека ўжо зацягнулі ў аўтобус. Сам наезд не паспеў».

14:05

Каля ўнівермага «Беларусь» на Партызанскай адбыліся кропкавыя затрыманні. Па раёне кружыць з дзясятак бусаў, аўтазак, калоны пакуль разбегліся, людзей ловяць у дварах.

14:01

На Бельскага, 37, затрыманага хлопца простая валаклі па зямлі.

«На жаль, моманту затрымання не бачыла. Яго цягнулі з двароў. Потым, калі перасаджвалі з буса ў «Газель», ён сам ісці не мог, яны яго цягнулі, ён не мог стаць на ногі. Мужчына і жанчына з вазком падышлі, спрабавалі папрасіць, каб яго адпусцілі, але бескарысна. Усяго тут, каля дома № 37 па Бельскага затрымалі 4 ці 5 чалавек. Адзін з іх быў з бчб-сцягам», — піша чытачка.

13:45

Шэсце ў Зялёным Лузе:

13:30

У Каменнай Горцы прайшлі маршы. Чытачы паведамляюць, што зараз сілавікі спрабуюць адшукаць пратэстоўцаў у дварах.

13:22

«Я выходжу» — скандуе плошча Перамен. 12 снежня мінуў роўна месяц з дня смерці Рамана Бандарэнкі. Крымінальная справа дагэтуль не заведзеная.

13:19

13:01

Жыхары Сокала надзелі навагоднюю мішуру і выйшлі на шпацыр разам з Дзедам Марозам. Святы ж хутка!

12:59

Чыжоўка і Каменная Горка выйшлі з двароў.

12:46

На Нёманскай затрымалі мужчыну.

«Людзі прайшлі невялікі калонай, сем'і з дзецьмі, праз дзве хвіліны пад'ехаў бусік, выбегла каля 20 сілавікоў, затрымалі мужчыну».

12:39

Жыхары комплекса «Маяк Мінска» збіраліся пад нацыянальным сцягам. А калі пад'ехалі аўтазакі, проста растварыліся ў крамах.

12:26

12:02

Жыхары Навагрудка вітаюць свабодных беларусаў. Яны зычаць усім удалага дня без затрыманняў.

11:40

Заслаўе выйшла і праскандавала «Жыве Беларусь!» проста на чыгуначнай станцыі «Беларусь».

11:25

Стужка з надпісам «Наша возьме» ў раёне Някрасава.

11:20

А гэта Гродна:

10:59

Каменная Горка

Каменная Горка

10:15

***

З раніцы на вуліцах Мінска можна пабачыць вайсковую тэхніку і транспарт сілавікоў, якая традыцыйна сцякаецца ў цэнтр горада. На плошчы Францішка Багушэвіча былі заўважаныя нават вадамёты (і такой бяды, што з раніцы ў Мінску мінус тры градусы).

Ва Уруччы калону спецтэхнікі віталі нейкія людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0