24 мая ў Нью‑Ёрку прайшоў канцэрт беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», які адбыўся ў Irving Plaza.
Падчас канцэрту нью‑ёркскія гледачы гукалі «Беларусь! Беларусь!». Музыкі ў адказ выканалі песню «Belarus Freedom» з апошняга альбома «Маніфест». У глядацкай зале луналі бел‑чырвона‑белыя сцягі.