Мы маем інфармацыю пра больш як 120 мясцовых акцый і шэсцяў у розных мікрараёнах Мінска, пасёлках Мінскага раёна і гарадах-спадарожніках. Удзел у іх бралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень (Масюкоўшчына, Зялёны Луг, Шарыкі, Кузьмы Чорнага) чалавек. Колькасць удзельнікаў нідзе не дасягнула тысячы.

Колькасць затрыманых сёння, мяркуючы па ўсім, найменшая за ўвесь час пратэстаў, бо дэманстранты шмат дзе трымаліся двароў, што ўскладняла рэйды сілавікоў.

Першы раз за чатыры месяцы ў Мінску не закрывалі метро, не адключалі інтэрнэт. Улады зрабілі стаўку на мабільныя брыгады сілавікоў, што раз'язджаюць па мікрараёнах у пошуках дэманстрантаў.

Сітуацыя з кавідам застаецца крайне цяжкай. Афіцыйная статыстыка дае лічбы захварэлых у два разы вышэйшыя, чым падчас першай хвалі. Мяркуючы па інфармацыі з кавідных бальніц і рэанімацый, яны напоўненыя практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Докшыцкая раёнка апублікавала звесткі пра тое, што ў гэты момант на кавід хварэе 3% жыхароў раёна. А Магілёўскі гарвыканкам апублікаваў статыстыку смяротнасці за 11 месяцаў: яна амаль на 25% перавышае смяротнасць мінулага года (для разумення: за 2019 год у краіне ў цэлым памерла 120 917 чалавек). Сярод хворых у цяжкім стане — некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў і дэпутатаў.

У Мінску і наваколлі прайшло больш за 120 раённых шэсцяў за адстаўку Лукашэнкі АНЛАЙН

Як партызаны, мінчукі ідуць ляснымі сцежкамі ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0