Адна з чытачак Tut.by расказвае, што ў нядзелю, прыкладна ў 15.30, яна знаходзілася ў Грушаўскім скверы.

— Мы стаялі кампаніяй з чатырох чалавек. З намі — Макс Корж, — вяртаецца да тых падзей суразмоўніца. — Сцягоў у нас не было, мы проста размаўлялі.

У нейкі момант, працягвае чытачка, ёй патэлефанавала сяброўка. Прыяцелька жыве ў доме побач са скверам. Сказала, у іх каля пад'езда спыніўся аўтобус з амапаўцамі. Сілавікі накіраваліся ў бок парку.

— Неўзабаве мы заўважылі, што з двух бакоў дома ў сквер выбегла некалькі сілавікоў. Яны падляцелі да Максіма і яго сябра, сказалі: «Пройдзем з намі для праверкі. Калі ўсё будзе добра, адпусцім», — і правялі іх у бус, — апісвае сітуацыю чытачка. — Мяне і сяброўку, мабыць, як дзяўчат, не чапалі.

Сілавікі вядуць Макса Каржа ў бус.

Сілавікі вядуць Макса Каржа ў бус.

— Амапаўцы пазналі Макса?

— Думаю, не. Я яшчэ пажартавала: «Што вы так зорку хапаеце? Сэлфі хоць бы зрабіце», — жартуе суразмоўніца. — Яны пасмяяліся.

Па словах дзяўчыны, у бусе спевака і яго прыяцеля трымалі нядоўга.

— Макс сказаў, у іх не правяралі пашпарты, а толькі тэлефоны. Паглядзелі, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя, і адпусцілі, — распавядае чытачка.

— І аўтографы ўзялі?

— Не, — усміхаецца дзяўчына.

Макс Корж пацвердзіў Tut.by праўдзівасць гэтай гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?