Рост смяротнасці ў Расіі з красавіка да кастрычніка 2020 года проці 2019 года склаў 164 057 чалавек.

Гэта вынікае з лічбаў Расстата.

Імаверна, гэтая лічба блізкая да рэальнай смяротнасці ад каранавіруса. Па афіцыйных звестках, у Расіі ад кавіду памерла 47 тысяч чалавек, або ў 4 разы меней.

Мяркуючы па лічбах павышанай смяротнасці, у Расіі ад кавіду па стане на канец кастрычніка памерла больш за 0,11 % насельніцтва. А сыходзячы з таго, што навукоўцам вядома пра каранавірус, гэта азначае, што на кавід перахварэлі каля 24 мільёнаў расіян.

Смяротнасць ад кароны ў Расіі, такім чынам, ідзе на ўзроўні самых закранутых пандэміяй краін.

У адрозненне ад Расіі, звесткі пра смяротнасць у Беларусі ў 2020 годзе не публікуюцца, хоць у мінулыя гады яны публікаваліся рэгулярна.

Са статыстыкі, перададзенай Беларуссю ў ААН, стала вядома, што ў другім квартале 2020 года павышаная смяротнасць у нашай краіне склала 5605 чалавек, што ў 14 разоў разыходзіцца з афіцыйнай статыстыкай ахвяр кавіду за той жа перыяд. Ні Мінздароўя, ні Аляксандр Лукашэнка ніяк не пракаментавалі гэты ўсплёск смяротнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0