Экс-тэлевядучы БТ Яўген Перлін запускае свой ютуб-праект — Perlin Show. На ім будуць з’яўляцца перадачы розных фарматаў.

Фота з інстаграма

Фота з інстаграма

«Першы фармат — вялікае інтэрв’ю. Не пра палітыку, а пра асобаў, тое, праз што яны праходзілі, каб стаць паспяховымі. Думаю, для кагосьці гэта будзе карысна, — дзеліцца Яўген. — 

Палітыку мы не кранаем, таму што ёсць тыя, хто ўжо паспяхова гэта робіць.

Гэта не шоу, а падкаст. Можна паслухаць увечары перад сном ці ў дарозе. Першага інтэрв’ю — яно цягнецца 2,5 гадзіны — хопіць роўна на тое, каб даехаць з Мінска да Гродна».

Героем першага выпуску стаў дызайнер Апці Эзіеў.

Пазней на канале будуць і іншыя праекты, але, як кажа сам Яўген, пакуль кожную нядзелю такія навіны, не да забаўляльных фарматаў.

Фота Аксаны Ціхоўскай

Фота Аксаны Ціхоўскай

На канале Перліна пакуль ніводнага відэа — але амаль 43 тысячы падпісантаў. Як так?

«Я нічога не купляў! — усміхаецца вядучы. — Гэта быў адзін з маіх каналаў, я яго проста перафарматаваў».

Як высветлілася, Перлін робіць свой праект на канале, які застаўся ад шоу БТ «Макаёнка, 9». Усе старыя відэа цяпер схаваныя.

Ютуб-канал для вядучага — пакуль асноўны занятак. Пасля звальнення з БТ Перлін нікуды не ўладкоўваўся. Кажа, цяпер ідуць перамовы наконт адной прапановы, але раскрываць карты рана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?