Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта міністр аховы здароўя заявіў сёння журналістам, піша БелТА.

«Для індыкацыі стану эпідэмічнага працэсу ў нашай краіне мы, як і ўсе, глядзім на колькасць хворых. Але гэта не з'яўляецца для нас асноўным індыкатарам.

Ім усё ж такі з'яўляецца аналіз паступлення людзей з пнеўманіямі, асабліва звязанымі з кавідам.

Нашы прагнозы пакуль спраўджваюцца: ва ўсіх рэгіёнах мы выйшлі на пік. На жаль, паказчыкі досыць высокія, і мы думаем, што будзем на такіх лічбах як мінімум яшчэ паўтара месяца», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на высокую нагрузку на сістэму аховы здароўя з-за пандэміі, у краіне не перасталі аказваць спецыялізаваныя віды медыцынскай дапамогі.

Міністр таксама заўважыў, што пандэмія не скончыцца заўтра: другая хваля пачне спадаць толькі да лета.

«Як мінімум да чэрвеня мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю, пакуль штам не стане сезонным», — дадаў ён.

Праверыць словы міністра немагчыма, бо пасля пачатку пандэміі кавіду ў Беларусі перасталі публікаваць статыстыку пнеўманій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0