БелТА

БелТА

Пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з калектывам 4-й клінічнай бальніцы, піша БелТА.

Ён растлумачыў, што цяпер разглядаюцца тры асноўныя варыянты процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі: закупка расійскай вакцыны, арганізацыя ў Беларусі вытворчасці вакцын з расійскага штаму, а таксама распрацоўка ўласнай вакцыны.

«Я не выключаю, што нам прыйдзецца задзейнічаць усе тры варыянты. Нам трэба будзе купіць вакцыну, каб тэрмінова правакцынаваць групу рызыкі (гэта дактары і медсёстры перш за ўсё). Нам нядрэнна было б наладзіць вытворчасць. Справа нават не ў тым, што мы потым зможам прадаць яе, але трэба для сябе і сваіх людзей вырабіць вакцыну. Таму пойдзем усімі гэтымі напрамкамі. І калі напрацоўкі нашых навукоўцаў будуць сур'ёзнымі, будзем займацца ўласнай вакцынай», — адзначыў Лукашэнка.

Па яго словах, расійскі бок гатовы прадаставіць Беларусі ўсё неабходнае, каб наладзіць тут вытворчасць вакцыны.

«Чаму я не выключаю вытворчасці ўласнай? Я перакананы, што гэтая зараза [каранавірус] застанецца з намі назаўжды. Таму нам патрэбна будзе вакцына. І не толькі сёння-заўтра, але і паслязаўтра, — растлумачыў Лукашэнка. — Калі мы навучымся вырабляць самі, атрымаем досвед, значыць, у нас будуць добрыя спецыялісты, навукоўцы, добрыя медыкі, і ахова здароўя такім чынам будзе развівацца. Наогул біятэхналогіі — гэта вялікая перспектыва», — падкрэсліў ён.

Прапановы па вырабе ўласнай вакцыны паступілі ад спецыялістаў з Віцебска і навукоўцаў з Нацыянальнай акадэміі навук.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў свеце цяпер вядзецца барацьба за распрацоўку і вытворчасць вакцыны. «Мяне што насцярожвае ў гэтай вакцыне — бойка за грошы. У гэтым круцяцца мільярды даляраў, і ўсе пачалі біцца за гэтыя грошы, часам грэбуючы адказнасцю і за вакцыну, і тых людзей, якія ў гэтым выпадку на выпрабаваннях», — сказаў ён.

Усе пазначаныя варыянты плануецца абмеркаваць на нарадзе 17 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0