Пра падрабязнасці аварыі на трасе М5 (Мінск — Гомель) расказалі Tut.by у міліцыі.

МУС

МУС

Аварыя адбылася ў 19:26 у Пухавіцкім раёне.

Кіроўца «Пежо» рухаўся па трасе Мінск — Гомель, не ўлічыў умовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу, дзе ўрэзаўся ў знак.

МУС

МУС

Кіроўца грузавіка MAN, што ехаў за ім, рэзка націснуў на педаль тормаза, пасля чаго аўтамабілі пачалі ўрэзацца адзін у аднаго.

МУС

МУС

— Усяго ў ДТЗ удзельнічалі 15 аўтамабіляў. Пацярпелых няма, — распавялі ў МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0