Фота Аляксандра Руміна, ТАСС

Фота Аляксандра Руміна, ТАСС

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што можа адправіцца ў адстаўку толькі па выніках новых выбараў, піша ТАСС.

Па словах кіраўніка армянскага ўрада, ён будзе сумленна выконваць свае абавязкі да моманту, пакуль грамадзяне не запатрабуюць яго сыходу па выніках галасавання. «Я магу адмовіцца ад статусу, дадзенага мне людзьмі, толькі на падставе надзейных вынікаў волевыяўлення народа», — сказаў Пашынян.

Раней у Арменіі пачаліся акцыі пратэсту пасля таго, як Пашынян разам з Уладзімірам Пуціным і Ільхамам Аліевым прыняў заяву аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху і перадачы шэрагу яго тэрыторый пад кантроль Баку. Пасля гэтага апазіцыйныя партыі назвалі прэм'ера здраднікам. Яны заклікалі ўлады Арменіі правесці датэрміновыя парламенцкія выбары. Гэтае патрабаванне падтрымаў таксама прэзідэнт Армен Саркісян.

Разам з тым эксперты мяркуюць, што рэйтынг Пашыняна вышэйшы, чым усіх гэтых 16 палітыкаў. Таксама ніхто з апазіцыі не прапануе ў замежнай палітыцы нічога кардынальна адрознага ад ідэй Пашыняна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0