Трагедыя адбылася 9 снежня ў вёсцы Вічын Лунінецкага раёна, піша БелТА.

66-гадовы мясцовы жыхар разам з жонкай вярталіся з памінак па мосце праз раку Цна. Мост не абсталяваны парэнчамі.

У нейкі момант мужчына паслізнуўся і ўпаў у раку. Практычна на вачах у спадарожніцы ён сышоў пад ваду: у гэтых месцах моцная плынь, а глыбіня дасягае 3 м.

Жанчына паклікала на дапамогу аднавяскоўцаў, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.

Яго цела дасталі за 30 м ад месца падзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0