Справа на падставе ч. 4 арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата) распачата ў дачыненні да спецыяліста па аперацыйна‑касавай працы аднаго з банкаў у пункце пропуску «Бераставіца» на беларуска‑польскай мяжы.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, у ноч з 23 на 24 мая

25‑гадовы жыхар Бераставіцкага раёна пакінуў працоўнае месца, папярэдзіўшы калег, што ненадоўга выйдзе.
Аднак больш у пункт мытнага афармлення ён не з’явіўся.

Высветлілася, што малады чалавек прыхапіў з сабой 22.685 даляраў, 57.429 еўра, 9.500 рублёў Цэнтрабанка РФ, 2.730 польскіх злотых і больш за 19,5 млн. беларускіх рублёў.

Банкаўскі служачы аб’яўлены ў вышук.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0