Конкурс на пераклад песні‑пераможцы «Еўрабачання-2009» абвясціў расійскі Першы канал.

Ідэю падхапілі, і песню аператыўна пераклалі на расейскую мову.

Вынікам стала 80 тэкстаў песні. Дасланыя таксама пераклады на расейскую з Беларусі, Украіны, Літвы, Эстоніі.

Мяркуецца, што самыя цікавыя пераклады будуць адпраўленыя ў Нарвегію Аляксандру Рыбаку, паведамляе БЕЛТА.

***

У нас прапанаваў песню — хіт «Еўрабачання‑2009» перакласці на беларускую грамадскі дзеяч з Вільні Сяржук Вітушка.

Пераклады змяшчаліся на сайце радыё «Свабода» і Нашай Нівы. Свае тэксты прапанавалі, напрыклад, Сяржук Сокалаў‑Воюш і Сяргей Балахонаў.

Усяго на два сайты паступіла каля паўтара дзясятка перакладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0