Кампанія «Будзьма!» запрашае на ўрачыстасць з нагоды завяршэння фотаконкурсу «Будзьма беларусамі!»

У кінатэатры «Цэнтральны» (Мінск, пр‑т Незалежнасці, 13) а 13‑00 27 мая будуць узнагароджаныя фотаграфы‑пераможцы ў трох намінацыях:

Андрэй Рогач (намінацыя »Людзі Беларусі»), Святлана Станкевіч (намінацыя »Будзьма еўрапецйамі!») і Юры Макарчук (намінацыя »Краіна Беларусь»).

Цягам пяці месяцаў у фотаконкурсе «Будзьма беларусамі!» ўзялі ўдзел больш за сто пяцьдзясят аўтараў з розных мясцін Беларусі,
а таксама з розных краінаў сьвету. Фатографы раскрывалі тэмы: «Людзі Беларусі» (асобы і характары беларусаў), «Краіна Беларусь» (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць Беларусі), «Будзьма еўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць еўрапейскасць беларусаў). Журы конкурсу склалі вядомыя майстры візуальных відаў мастацтва: Міхал Анемпадыстаў, Анатоль Кляшчук і Андрэй Лянкевіч.

Прызамі для пераможцаў стануцца пэрсанальныя сайты‑галерэі ад рэсурсу www.budzma.org.

У часе ўрачыстасці можна будзе таксама пазнаёміцца з творамі аўтараў, чые работы перамагалі ў прамежкавых турах конкурсу.

У межах імпрэзы адбудзецца выступ спявачкі Касі Камоцкай.

budzma.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0