Таксіст прыняў заказ — адвезці траіх пасажыраў (мужа, жонку і дзесяцігадовае дзіця) са Светлагорска ў вёску Заходы Рэчыцкага раёна. Па прыездзе на канцавы пункт пасажыр пачаў паводзіць сябе агрэсіўна. Мужчына быў п'яны. Спачатку ён адмовіўся аплачваць праезд, потым схапіў кіроўцу за шыю, той вырваўся і выскачыў з машыны, пакінуўшы ключ у замку запальвання, паведамляе ranak.me.

Пасажыр перасеў на вадзіцельскае сядзенне і скраў аўтамабіль. Праз сто метраў на павароце ён урэзаўся ў бетонны слуп. Мужчына самастойна выбраўся з машыны і ўцёк. Праз нейкі час яго затрымала міліцыя, распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0