minskzoo.by
У Мінскім заапарку пасялілася пара пясцоў. Іх назвалі Лэдзі і Валацуга. Яны прыехалі ў Мінск з Жлобінскага заапарка. Гэта самка і самец. Пясцоў часова пасялілі ў адкрытым вальеры, дзе летам гулялі шымпанзэ, паведамляецца на сайце ўстановы.
— Гэта новы досвед ва ўтрыманні пясцоў для нашага заатэхніка, ёй давялося вывучаць літаратуру пра іх утрыманне, каб жывёлы адчувалі сябе максімальна камфортна, — адзначылі ў заапарку.