Кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца дапыталі сёння ў Следчым камітэце ў якасці сведкі па частцы 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, частка 3: «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці інтэрнэту»).

Бастунец даў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы, таму падрабязнасцяў паведаміць не можа. Але сказаў, што справа не тычыцца дзейнасці Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Допыт цягнуўся каля трох гадзін і адбываўся ў прысутнасці адваката.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0