Суд Хойніцкага раёна 16 снежня прысудзіў 1 год калоніі агульнага рэжыму інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем Аляксею Раманаву за «абразу прэзідэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэкса), піша «Радыё Свабода».

Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў зале суда.

Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штаба Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу.

Пасяджэнне на патрабаванне пракурора Андрэя Судома праходзіла ў закрытым рэжыме. Пракурор запатрабаваў пакараць Аляксея калоніяй на адзін год. Адвакатка Рагнеда Тагай выказалася, што яе падабароннага варта пакараць штрафам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0