Здарэнне адбылося ўвечары 13 снежня ў Каробчыцах, паведамляе абласная міліцыя.

— Супрацоўнікі ДАІ прыбылі для афармлення ДТЗ з удзелам Audi Q7 і Lada. Высветлілася, што 47-гадовы кіроўца красовера пры выездзе з вуліцы Раскошнай на вуліцу Міру ўрэзаўся ў міліцэйскі аўтамабіль.

Вонкава кіроўца Audi быў п'яны. Гэта пацвердзіў медыцынскі агляд — у парах выдыханага паветра ўтрыманне алкаголю больш чым у шэсць разоў перавысіла дапушчальнае значэнне.

У пратаколе апытання мужчына паказаў, што выпіў 500 грам тэкілы і паехаў да сябра. Цяпер яму пагражае вялікі штраф і пазбаўленне правоў, штраф за адсутнасць на аўтамабіль допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0