Уведзеныя ЕС санкцыі супраць уладаў Беларусі ніяк не адбіліся на рашучасці Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў у сераду на анлайн-брыфінгу сталы прадстаўнік РФ пры ЕС Уладзімір Чыжоў, піша ТАСС.

«Думаю, што беларусам не асабліва страшныя гэтыя санкцыі. Прынамсі, калі меркаваць па заявах Лукашэнкі, яго рашучасць гэтыя санкцыі не пахіснулі», - сказаў Чыжоў.

Па словах Чыжова, санкцыйная палітыка як інструмент дыпламатыі сведчыць аб адсутнасці прадуманых знешнепалітычных крокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0