БелТА

Былы апостальскі нунцый Клаўдыа Гуджэроці зноў у Мінску. У Мінск Гуджэроці прыехаў як спецпасланнік Папы Рымскага Францішка, паведамляе «Пул першага».

Сёння арцыбіскуп сустрэўся з Лукашэнкам.

«Я вельмі рады, што Яго Святасць Папа Францішак накіраваў вас у Беларусь. Мне прыемна з вамі сустрэцца, у мяне добрыя ўражанні засталіся ад сустрэч, перамоваў, размоў з вамі, калі вы служылі тут. І я заўсёды казаў, што цяперашні Папа Рымскі Францішак, з майго пункту гледжання, гэта народны чалавек», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Клаўдыа Гуджэроці быў апостальскім нунцыем (паслом Ватыкана) у Беларусі з ліпеня 2011 па лістапад 2015 года. Рэгулярна на Дзяды адведваў Курапаты і Трасцянец, каб ушанаваць памяць расстраляных.

Затым быў апостальскім нунцыем ва Украіне. У ліпені 2020 года прызначаны апостальскім нунцыем у Брытаніі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?