РБК

РБК

Сёння на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пракаментаваў атручванне Аляксея Навальнага ў жніўні 2020 года. Прычым традыцыйна прозвішча Навальнага з вуснаў кіраўніка Расіі не прагучала. 

«Што тычыцца гэтага пацыента ў берлінскай клініцы. Я казаў неаднаразова, магу некаторыя рэчы толькі паўтарыць. Пяскоў мне ўчора распавёў з нагоды апошніх звестак на гэты конт, з нагоды звестак нашых спецслужбістаў. Гэта не нейкае расследаванне, гэта легалізацыя матэрыялаў амерыканскіх спецслужбаў. Нашы спецслужбы гэта ведаюць і карыстаюцца тэлефонамі там, дзе лічаць патрэбным».

На думку Пуціна, «пацыент у берлінскай клініцы» карыстаецца падтрымкай амерыканскіх спецслужбаў, а забіваць яго расійскім спецслужбам не было неабходнасці.

«Каму ён патрэбны? Калі б хацелі [атруціць], давялі б да канца», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0