• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 2 з 10

Ціматэ падчас адной са спробаў трапіць на службу ў царкву.

19.12.2020 / 20:11

«За дзве ходкі схуднеў на 10 кілаграмаў». Гутарка з тым самым трубачом, якога ўжо не раз затрымлівалі за выкананне «Трох чарапах» і «Муроў»

Ціматэ Суладзэ — беларус грузінскага паходжання, які скончыў юрфак БДУ, ведае чатыры замежныя мовы, мае тры грамадзянствы. Але многія запомнілі яго як «таго самага трубача», які грае ў пераходах і на дваравых канцэртах салідарнасці. За гэта Ціматэ быў асуджаны два разы — спачатку на 13 сутак, пасля — на 15 сутак

Паспрабавалі разабрацца ў яго серыяльнай біяграфіі і высветліць, навошта ён вярнуўся ў Беларусь з Грузіі якраз у самы востры паслявыбарчы час пратэстаў і арыштаў.

Пра тое, чаму перш-наперш беларус, а не грузін

Маці Ціматэ — беларуска, сям’я па яе лініі паходзіць з Дзяржынскага раёна. 

— У свой час дактары параілі бабулі па стане здароўя пераехаць у цёплейшы рэгіён. Абралі Грузію. Там маці і пазнаёмілася з маім татам: ён быў братам яе аднакласніцы. Бацькі хутка развяліся, і маці зноў вярнулася са мной у Мінск.

Рос і вучыўся я ў Беларусі, і маё першае грамадзянства — беларускае, што б там не хацелася думаць міліцыянерам. Яны пры затрыманні казалі, што гэтае грамадзянства мне падарылі, і за яго я, «грузін с**ны», павінны быць удзячны беларускаму ўраду.

Двойчы я сумленна пытаўся стаць грузінам: атрымаў грамадзянства Грузіі, пачаў вывучаць грузінскую мову і нават атрымаў іпатэку ў Тбілісі. Але сапраўдным грузінам стаць так і не здолеў: усё ж у Грузіі менталітэт, культура і ў цэлым асяродзе вельмі адрозніваецца ад таго, да якога я прызвычаіўся, і ў якім я рос і жыў ў Беларусі.

Ціматэ стаў Ціматэ не так даўно: за сваё жыццё ён некалькі разоў мяняў і імя, і прозвішча.

— Нарадзіўся я Тэймуразам Аляксандравічам Суладзэ — назвалі ў гонар дзядулі. Калі бацькі разышліся, маці «перавяла» мяне на сваё дзявочае прозвішча — Вартанава. Пасля ў 12 год, калі мяне вырашылі хрысціць, святар даў мне імя Цімафей. Нейкі час я збіраўся сам пайсці па царкоўным шляху: спяваў у хоры, думаў паступаць у семінарыю (мяне не ўзялі туды). Я прызвычаіўся, што ў царкве ўсе мяне клікалі Цімафеем. Таму не было нічога дзіўнага ў тым, што хутка па пашпарце я стаў Цімафеем Вартанавым.

Ціматэ падчас адной са спробаў трапіць на службу ў царкву.

Апошнія перамены адбыліся ў 2008 годзе, калі я даведаўся, што Беларусь больш не забараняе атрымліваць сваім грамадзянам замежнае грамадзянства, і захацеў набыць грамадзянства Грузіі, не адмаўляючыся ад беларускага. Тады я і вырашыў вярнуць сабе грузінскае прозвішча, а імя транслітатыраваць на грузінскі манер. Цяпер у пашпарце я Ціматэ Суладзэ. Але калі прасцей, скарочана для ўсіх: проста Цім.

Пра тое, як хацеў стаць музыкам, але атрымаў ліцэнзію юрыста і стаў перакладчыкам

Паралельна з атрыманнем сярэдняй адукацыі Цім вучыўся ў музычнай школе па класе фартэпіяна (другім інструментам быў духавы альт). Пасля дзевяці класаў паступіў у вучылішча імя Глінкі (цяпер каледж) на факультэт тэорыі музыкі.

— Яшчэ ў музычнай школе я марыў пра кансерваторыю. У школьныя гады тэорыя мне давалася добра, але сама па сабе была не вельмі цікавая. У мяне было два жаданні. Па першае, я хацеў стаць выканаўцам, зрабіць кар’еру на сцэне. Па другое, хацеў стаць кампазітарам. Ужо ў чацвёртым класе музычнай школы я атрымаў Гран-пры на школьным конкурсе кампазітараў, і з таго часа пачаў займацца кампазіцыяй сур’ёзна. Пад канец навучання ў школе быў аўтарам струннага квартэта і збіраўся пісаць сімфонію. Нават паперу партытурную ўжо набыў.

Але пазней, ужо ў вучылішчы, я пачуў ад свайго педагога па кампазіцыі, што «з маімі дадзенымі лепш ісці ў кулінарны тэхнікум». Гэта было вельмі балюча. Зараз ужо прайшло шмат гадоў, таму магу спакойна пра гэта казаць.

Музычную адукацыю я хацеў працягнуць у Піцеры, але супраць далейшай музычнай кар’еры былі маці і дзядзька: яны лічылі, што музыка — гэта не прафесія. У выніку ўсіх складнікаў я застаўся ў Мінску, апынуўся на юрфаку БДУ, — згадвае Ціматэ. 

Праўда, і на юрфаку студэнт працягваў марыць пра музыку. Яшчэ ў вучылішчы Цім прагульваў некаторыя заняткі на карысць італьянскай мовы, абавязковай для вакалістаў. Працягнуў вучыць італьянскую ён і ў БДУ, паралельна запісаўшыся на факультатывы польскай. На апошнім курсе прайшоў стажыроўку ў Рыме. 

— Пасля юрфака я займеў ліцэнзію на аказанне юрыдычных паслуг, аднак хутка расчараваўся ў прафесіі канчаткова. Калі на свае вочы ўбачыў, як працуюць нашы суды. Адна мая апошняя справа скончылася тым, што суддзя пасля паседжання наўпрост сказала мне: «Малады чалавек, ваша пазіцыя законная і абгрунтаваная, але мне два гады да пенсіі, у мяне ўнукі растуць, я не магла вынесці рашэнне на карысць вашага кліента.

Перадайце яму, каб нават не пытаўся абскардзіць гэта рашенне, ён толькі грошы страціць на дзяржпошліну. Вы і ваш кліент ніколі не выйграеце спрэчку з дзяржаўным прадпрыемствам». 

Менавіта таму Ціматэ паступова пераключыўся на перакладчыцкую дзейнасць, сам навучыўся «сінхроніць». Справа ішла нядрэнна: мужчына перакладаў у Маскве важных гасцей Крамля, міністраў юстыцыі Расіі і Італіі, старшыню праўлення «Газпрама» Аляксея Міллера падчас працоўных сустрэч, акцёра Нінэта Давалі (які здымаўся ў «Неверагодных прыгодах італьянцаў у Расіі). Таксама быў афіцыйным сінхраністам на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

— Я і цяпер працягваю перакладаць з італьянскай. Але з 2014 года замоў стала значна менш, — прызнаецца Ціматэ, які, дарэчы, добра размаўляе па-беларуску. — Дастаў з-за пазухі ангельскую, а яшчэ пачаў вучыць іспанскую.

Асноўныя грошы апошнія гады мужчыне прыносяць зусім не пераклады, а якраз музыка. Артыст Ціматэ даўно стаў пастаянным наведнікам вуліц Масквы, Тбілісі ці Нью-Ёрка — у залежнасці ад месца жыхарства ці знаходжання на той момант.

Выступ у метро. Архіўнае фота.

— У Тбілісі разам з жонкай я жыў з 2017 года. І якраз там, два гады таму, падумаў, што нядрэнна навучыцца граць і на трубе. Набыў самую простую з рук, па аб’яве. І стаў сам займацца: спачатку сам, потым з педагогамі. Як бачыце, насуперак усяму (у прыватнасці, сям’і, выкладчыку па кампазіцыі з вучылішча, які мяне адпраўляў ў кулінарны тэхнікум) я ўсё адно працягваю займацца музыкай. Думаю, чагосьці змагу дасягнуць. Можа, паступлю ў кансерваторыю ў Германіі ці Швецыі — там вельмі моцная духавая школа. Хоць мне ўжо і 41 год, спадзяюся, што стаўленне да ўзросту будзе талерантным.

Пра тое, навошта вярнуўся ў Беларусь з Грузіі

Пасля выбараў Ціматэ не адзін дзень пікетаваў беларускую амбасаду ў Тбілісі, удзельнічаў у маршах і мітынгах супраць абвешчаных тут лічбаў, нават каля рэзідэнцыі прэзідэнта Грузіі.

— Я сачыў за падзеямі ў Беларусі ў рэальным часе, 24 на 7. Тэлефанаваў сваім, вельмі хваляваўся за маці і сясцёр. Здагадваўся, канечне, што выбары будуць сфальфіфікаваныя. Але думаў: народ выйдзе — і прэзідэнтам ўсё ж стане Ціханоўская. 

Суразмоўца прызнаецца, што не мог заставацца ў баку ад таго, што адбывалася на радзіме. Адразу сказаў жонцы, што збіраецца паехаць у Мінск.

— Мы напярэдадні з ёй разышліся. Пасля васьмі год разам. Але нават калі б не, я б усё адно адправіўся ў Мінск, — кажа Ціматэ.

Пераязджаў суразмоўца ў канцы верасня на сваёй машыне з трыма сабакамі на заднім крэсле. Падабраў жывёл наўпрост у Грузіі, на вуліцы.

— Я не мог заваліцца з сабакамі на кватэру да маці і бабулі, дзе, акрамя іх, жыў кот. Некалькі разоў ночыў з імі ў машыне — маці проста прыносіла нам ежу. Пасля днямі ездзіў па мінскіх ваколіцах, вёсках: шукаў, ці не здае хто зручны дом. Паспеў пажыць і ў гаражы ў добрых людзей. У выніку пошукаў спыніўся на трэцім доміку, непадалёк ад Мінска. Там толькі тры пакоі адрамантаваныя, а ўсё астатняе — прастора для сабак. 

Пра затрыманні з перапынкам у 11 дзён

Першы раз Ціматэ затрымалі 10 кастрычніка.

— Я хадзіў граць у пераходы, як на працу, і акурат у суботу заняўся тым самым. Тады яшчэ нават і не думаў удзельнічаць у нейкіх акцыях. Вырашыў: разбяруся спачатку з жытлом, з сабакамі — і ўвальюся ва ўсе працэсы. Але гэта адбылося значна хутчэй, чым я планаваў.

Музыка паспеў пайграць ва Уруччы, пасля падскочыў на метро «Усход», але там было занята іншымі. Метадам выключэння абраў цэнтр.

— Дастаў каля «макдака» калонку, трубу. Сыграў «Трох чарапах», пачаў «Муры», як убачыў, што пад’ехаў бусік. Ну, і мяне затрымалі. Далі 13 сутак, хаця на судзе я спецыяльна прызнаў сваю «віну»: перажываў за сабак, пакінутых адных (у той момант ніхто не ведаў, дзе яны знаходзіліся, я проста не паспеў паведаміць сваім адрас). Думаў, калі тыпу шчыра прызнаюся, то дадуць штраф і адпусцяць да іх. Не ведаць 13 сутак, што там з сабакамі, было маім галоўным катаваннем на Акрэсціна і ў Баранавічах. 

Пачытаць падрабязней пра першае затрыманне Ціматэ можна тут. 

Пасля выхаду з СІЗА Цім даведаўся, што міліцыянеры зламалі яго калонку: парэзалі ўнутры правады, дынамікі.

На другім судзе музыка ўжо ніякай віны не прызнаваў. Яго схапілі пасля выканання тых жа песень у двары Сухарава праз 11 дзён пасля выхаду з СІЗА.

— Слухачы правялі мяне да машыны, далі зефіркі і разышліся. Я думаў, што паем зефірак і паеду. Але калі ўсе разышліся, пад’ехаў бусік, мяне зацягнулі туды, прычым затрымлівалі ўжо з ружжом.

На пытанне суддзі, ці давяраю я суду, я сказаў прама: «Я наогул не давяраю беларускаму правасуддзю».

А ў «хату» ўваходзіў, ледзь не нагамі адчыняючы дзверы: ужо быў падрыхтаваны. Ды пра сабак загадзя паклапаціўся.

За новыя 15 сутак Ціматэ паспеў пабываць і на Акрэсціна, і ў Жодзіна, і ў Магілёве. Самымі жорсткімі для яго сталі восем дзён у Жодзіна.

— Па маіх адчуваннях, гэта быў самы натуральны фашысцкі канцлагер з псіхалагічнымі катаваннямі. На поўную моц цэлымі днямі там грала радыё, прычым дзве розныя радыёхвалі адначасова. Часта ўключалі плэй-ліст з «хітамі» кшталту: «Любимую не отдают». Днём нам нават дакранацца нельга было да ложка. Пры гэтым на лаўку мы не памяшчаліся. Калі я вельмі хацеў ляжаць, то клаўся на падлогу з пліткі.

Кубак быў адзін на дваіх: нехта хутка даядаў, мыў талерку, і гарбату ўжо ў яе налівалі. Там жа ў мяне праявіліся сімптомы каранавіруса — зніклі пахі, хацелася піць. Але ніякай медыцынскай дапамогі не было. Нас проста кінулі ў камеру на восем сутак і не заходзілі больш, толькі ў вочка падглядалі. 

За дзве «ходкі» агулам Ціматэ схуднеў на 10 кілаграмаў і кажа, што не баіцца патэнцыйных новых затрыманняў. Праўда, цяпер крыху шыфруецца, паводзіць сябе больш асцярожна. Прыязджае ў рандомныя двары сам — без папярэджванняў і запрашэнняў, калі захоча. І калі знаходзіць там людзей, проста пачынае граць. Цяпер рэпертуар у музыкі навагодні: Jingle Bells, Let it snow, All I Want for Christmas Is You.

— Я калі выйшаў з турмы першы раз, не мог паверыць у тую хвалю салідарнасці, што запусцілася. Людзі і пісалі, і грошы мне збіралі… У мяне ледзве слёзы не наварочваліся: я ж баяўся, што пра мяне ніхто і не згадае, што я там у СІЗА, так бы мовіць, згнію. Але пасля такой салідарнасці я вырашыў, што павінен зрабіць нешта ў адказ: гэтым адказам сталі дабрачынныя канцэрты. Да другога затрымання я адыграў іх сем штук і заданаціў у дабрачынны фонд сабраныя на іх жа амаль 2500 рублёў. Марыў, праўда сыграць больш такіх канцэртаў і заданаціць 20 тысяч. Не далі!

А ўжо падчас звычайных выступаў у пераходзе я паціху адкладаю грошы на штраф, які мне далі за тое, што я абсігналіў картэж Лукашэнкі. Там усяго палова базавай плюс дзве за тое, што не аплаціў сваечасова (бо ўжо сядзеў на сутках). Але я прынцыпова плачу гэты штраф дробнымі манетамі.

Пра тое, чаму Беларусі варта павучыцца ў Грузіі 

Ціматэ шчыра прызнаецца, што хоча жыць у Беларусі, якой яна стала ў 2020 годзе, нягледзячы на рэпрэсіі, што пакуль не спыняюцца. 

— Я першы раз у жыцці, напэўна, злавіў сябе на думцы, што нікуды не хачу з’язджаць ад такіх салідарных людзей, з такой краіны. З таго моманту, як мы прачнуліся, мне тут усё падабаецца. У тым ліку тое, канечне, што тут мяне крыху пачалі прызнаваць як музыку. Засталося толькі змяніць уладу.

Калі гэта адбудзецца, Беларусь для мяне будзе найлепшым месцам для жыцця. Спадзяюся, гэты працэс паскорыць знешні ціск на рэжым, у тым ліку з боку Расіі. Я ж яшчэ і расійскі грамадзянін! І як грамадзянін Расіі я два разы тэлефанаваў у амбасаду: інфармаваў, што мяне затрымлівалі па палітычных матывах. Канечне, гэта не цвік у труну, але хоць нешта для агульнай перамогі. 

Ціматэ разумее, што аднаўляць краіну ўсё роўна прыйдзецца не адзін год. Але ён гатовы паўдзельнічаць у гэтым працэсе і дапамагчы ўсім, на што будзе прыдатны. 

— У мяне быў перад вачыма станоўчы грузінскі досвед часоў Саакашвілі. Кантраст пераменаў быў відавочны: да яго ў Грузіі была нібы не дзяржава, а злачынна-ментаўскі сіндыкат. Нам смела можна браць некаторыя іх рэформы на ўзбраенне: замена ДАІ на патрульную паліцыю, грамадскі кантроль над усімі сілавымі ведамствамі, чыноўнікамі, люстрацыя судовай сістэмы, прыватызацыя прадпрыемстваў, свабодны гандаль і бізнэс. Усе пастарункі варта зрабіць з празрыстага шкла (людзі павінны бачыць працу міліцыі), адмяніць усе лукашэнкаўскія ўказы. Ну і я за вяртанне Канстытуцыі 1994 года.

Калі ў вас будзе жаданне падтрымаць творчасць Ціматэ, можаце напісаць яму ў фэйсбук.

Гутарыла Кацярына Карпіцкая, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Палітыка і грамадства
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Расійскі вірусолаг назваў тры ўмовы перамогі над пандэміяй і правёў яскравую паралель з Пушкіным
Галоўнае
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Усяго патроху
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх