Масавая вакцынацыі ад COVID-19 у краінах Еўрасаюза пачнецца 27-29 снежня, паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у сябе ў твітары.
«Гэта ключавы момант для Еўропы. 27, 28 і 29 снежня вакцынацыя пачынаецца па ўсім ЕС. Мы абаронім нашых суграмадзян разам», — напісала фон дэр Ляен.
Напярэдадні стала вядома, што Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў можа ўхваліць вакцыну Pfizer/BioNTech раней запланаванага тэрміну, гэта значыць 21 снежня.
0
0
0
0
0
0