Базавую велічыню плануюць павысіць да 29 рублёў (цяпер яна складае 27 рублёў), паведамляе Tut.by.
Звычайна базавая велічыня змяняецца раз у год, з 1 студзеня. У 2020 годзе яна павысілася з 25,5 да 27 рублёў, у 2019 — з 24,5 да 25,5 рубля.
Павелічэнне базавай велічыні азначае таксама павелічэнне некаторых плат і пошлін. Так, пошліна за выдачу новага пашпарта складзе 29 рублёў (было 27 рубля), рэгістрацыя шлюбу падаражэе да 29 рублёў, а развод увогуле будзе каштаваць 116 рублёў.
Новы памер рамеснага збору таксама будзе складаць 29 рублёў.
Вырастуць таксама і штрафы.