sb.by

sb.by

Прапагандыст з «Савецкай Беларусіі» Андрэй Мукавозчык (справа на фота) выйграў прэмію «Залатая літара — 2020» ад Міністэрства інфармацыі як найлепшы аналітык. Уручэнне адбылося сёння. Год таму яго ўзнагароджвалі той самай прэміяй як «найлепшага аглядальніка».

Найлепшым рэпарцёрам рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў прызнана спецыяльны карэспандэнт аддзела навін газеты «Рэспубліка» Хрысціна Глушко.

Вядучы фотакарэспандэнт БелТА Раміль Насібулін перамог у персанальнай намінацыі «Найлепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў».

Максім Осіпаў, sb.by

Максім Осіпаў, sb.by

Аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі «СБ. Беларусь сегодня» Максім Осіпаў перамог у намінацыі «найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі», а аглядальнік аддзела сацыяльнай палітыкі, адукацыі і культуры «Народнай газеты» Валянцін Пепяляеў — «найлепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі, а намеснік рэдактара аддзела моладзевай палітыкі і сацыяльных праблем «Знамя юности» Вікторыя Крупянькова — у намінацыі «найлепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі».

Спецыяльны прыз «За ўнёсак у журналістыку» атрымаў галоўны рэдактар «Сельскай газеты» Сяргей Міховіч. Ён сказаў, што да гэтай узнагароды ішоў 41 год і прысвячае яе свайму бацьку, які даў пуцёўку ў прафесію.

Сяргей Міховіч, sb.by

Сяргей Міховіч, sb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0