Міністэрства замежных спраў Балгарыі абвясціла персонай нон-грата дыпламата амбасады Расіі ў Сафіі і дало яму 72 гадзіны, каб пакінуць краіну праз дзеянні, несумяшчальныя з дыпламатычным статусам.

Заява ведамства з'явілася пасля таго, як у чацвер галоўны пракурор паведаміў міністру ўнутраных спраў аб сабраных доказах па справе аб шпіянажы ў дачыненні да расійскага дыпламата. Паводле расійскіх СМІ гэта вайсковы аташэ раійскай амбасады.

Паколькі падазраваны карыстаўся імунітэтам згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах, дасудовую вытворчасць спынілі.

Пракуратура ўдакладніла, што грамадзянін Расійскай Федэрацыі ажыццяўляў разведвальную дзейнасць, у рамках якой збіраў ваенную інфармацыю, у тым ліку аб колькасці амерыканскіх вайскоўцаў, дыслакаваных на тэрыторыі Балгарыі падчас вучэнняў.

Нагадаем, у верасні Балгарыя выслала двух расійскіх дыпламатаў паводле абвінавачвання ў шпіянажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0