Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 78 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, паведамляе прэс-служба.

Сярод іншага, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч атрымаў ордэн Айчыны II ступені. 

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава атрымае ордэн Айчыны III ступені. «Гэтай узнагароды яна ўдастоена за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкага супрацоўніцтва», — адзначаюць у прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0