У Жлобіне 18 снежня судзілі мужчыну, які ўчыніў наезд на міліцыянера. Суд прызнаў яго вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Здарэнне адбылося 11 жніўня каля гадзіны ночы, паведамляе УУС.

27-гадовы мужчына за рулём «Фальксвагена» праігнараваў патрабаванне аб спыненні. Сілавікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, аднак ён пачаў рух заднім ходам. У выніку адзін з міліцыянераў атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Суд таксама прызначыў выплату кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянеру ў памеры 1500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0