Па відэа, якое знята ў РУУС Мінска 12 жніўня і апублікавана BYPOL, Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць праверку. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка, піша tut.by.

Нагадаем, ініцыятыва BYPOL апублікавала на YouTube відэа з кадрамі таго, што адбываецца ў Фрунзенскім РУУС Мінска 12 жніўня. У памяшканні, падобным да спортзала, знаходзіцца шмат людзей, некаторыя ляжаць на падлозе, нехта сядзіць на каленях або стаіць уздоўж сцяны, з рукамі за спінай. Падчас допыту аднаго з іх б'юць пад дыхала і па нырках пасля таго, як ён марудзіць з адказам. На заднім плане таксама відаць, як чалавека на падлозе б'юць дубінкай.

У МУС заявілі, што ведаюць пра гэта відэа.

— Па гэтым пытанні, што быў відэазапіс, дзе супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага РУУС абыходзяцца з затрыманымі не вельмі добра, праводзіцца праверка. Міністрам задача пастаўлена. Па выніках праверкі будуць зробленыя пэўныя высновы, — заявіў Юрый Назаранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0