Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд Савецкага раёну арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у акцыі 25 кастрычніка. Дзяўчына цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

Ганну Аленскую затрымалі 14 снежня. Пра гэта стала вядома з telegram-канал ГУБАЗіКа, які апублікаваў відэа яе допыту, дзе Ганна кажа, што «яна адміністрыравала тэлеграм-чаты. Па інфармацыі ведамства, дома ў дзяўчыны прайшоў ператрус. У інтэрнэце былі апублікаваны фотаздымкі кватэры Ганны нібы пасля ператрусу.

Праз некалькі дней пасля затрымання стала вядома, што яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у маршы «Народны ўльтыматум» 25 кастрычніка. Справу Ганны Аленскай разглядала суддзя суда Савецкага раёна Алена Жуковіч.

Дзяўчына цалкам прызнала віну і пагадзілася з пратаколам.

Суд Савецкага раёна 16 снежня на падставе пратаколу, паказанняў самой Ганны і сведкі-міліцыянта арыштаваў Ганну Аленскую на 15 сутак.

Па стане на 18 снежня дзяўчына знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0