Загаранне ў электрашафе другога вагона пасажырскага электрацягніка №6903 Пухавічы — Мінск-Пасажырскі адбылося 18 снежня, паведамілі ў МНС.
У выніку інцыдэнту, які здарыўся на чыгуначнай станцыі ў мястэчку Рудзенск Пухавіцкага раёна, ніхто не пацярпеў. Электрычка змагла працягнуць шлях па маршруце. Затрымка ў руху склала 56 хвілін. Прычыну здарэння высвятляюць.