Намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка паспрабаваў патлумачыць карэспандэнту Tut.by, каго і як караюць за сімволіку на лоджыях і ў вокнах.

«Любое публічнае выказванне грамадзянінам альбо групай грамадзян … з выкарыстаннем альбо без выкарыстання плакатаў, транспарантаў, іншых сродкаў з'яўляецца пікетаваннем», — заявіў ён падчас прамой лініі. 

Тым, хто нязгодны з такой трактоўкай, ён параіў звяртацца ў суд.

Але калі на акне будзе вывешаны цяперашні дзяржаўны сцяг, гэта таксама будзе лічыцца пікетаваннем?

«Дзяржаўны — не», — лічыць Назаранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0