ДТЗ адбылося 19 снежня а 18.45 каля вёскі Прасвет, паведамляе «Ранак».

Па неафіцыйнай інфармацыі, «Мерседэс» урэзаўся грузавік «Урал», што стаяў на абочыне і быў пазначаны ўключанымі габарытамі.

У выніку загінула 32-гадовая жанчына, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні легкавушкі. Кіроўца і двое пасажыраў, якія таксама знаходзіліся ў «Мерседэсе», шпіталізаваны, пра іх стан пакуль нічога не вядома.

Паведамляецца, што «Урал» спыніўся з-за мужчыны, што ляжаў на абочыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0