Гандбаліст Міхаіл Якімовіч, чэмпіён Алімпіяды-1992 у складзе Аб'яднанай каманды СНД, удзельнік ЧЕ і ЧС 1994-1995 са зборнай Беларусі падзяліўся меркаваннем пра бел-чырвона-белы сцяг

handballfast.com

handballfast.com

«У мяне аднолькавае стаўленне як да чырвона-зялёнага, так і да бел-чырвона-белага сцяга. Я нарадзіўся і рос пад чырвона-зялёным сцягам, гуляў за зборную Беларусі пад двума сцягамі. Потым мне выпаў у жыцці вялікі гонар — несці бел-чырвона-белы сцяг на Алімпіядзе ў Барселоне. Тады мы выступалі ў сумеснай камандзе СНД.

На адкрыцці Гульняў Саша Карэлін нёс агульны сцяг, таксама былі сцягі краін-удзельніц СНД, і я нёс сцяг Беларусі, бел-чырвона-белы. Ганаруся гэтым і не лічу, што гэта робіць мяне фашыстам, хоць цяпер і ўсякае кажуць пра гэты сцяг.

Для мяне важней не сімволіка, а краіна. Раней, калі мы займаліся спортам, у нас было два камплекты формы — адзін чырвоны, другі белы. Але пры гэтым мы прадстаўлялі адзін клуб — СКА-Мінск. Тое ж самае і са сцягамі, гэта ўсё атрыбутыка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0