Фота Надзеі Бужан

Уладзімір Макей пракаментаваў журналістам вынікі візіту ў Беларусь пасланца Папы Рымскага, апостальскага нунцыя ў Вялікабрытаніі Клаўдыё Гуджэроці, паведамляе прэс-служба МЗС.

Макей распавёў, што пасланнік Папы прывёз у Мінск ліст, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку. У ім выкладалася просьба, звязаная з арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, якога 31 жніўня не пусцілі ў Беларусь памежнікі, калі той вяртаўся з Польшчы.

«Зыходзячы менавіта з пачуцця глыбокай павагі да Папы Рымскага і асабістых добрых адносін, кіраўнік беларускай дзяржавы палічыў магчымым пайсці насустрач просьбе Папы Рымскага і даць адпаведнае даручэнне знайсці рашэнне з улікам усіх наяўных прававых механізмаў. І гэта з улікам таго, вядома ж, што набліжаецца добрае для ўсіх свята Раства і ўрачыстыя падзеі. Гэта таксама было адпаведным дадатковым аргументам на карысць прыняцця рашэння з гэтай нагоды, звязанага з арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, нягледзячы на шэраг негатыўных момантаў, звязаных з гэтай персонай», — сказаў Макей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру