«Cа жніўня па 20 снежня на тэрыторыю Літвы з асаблівых гуманітарных прычын з дазволам міністра ўнутраных спраў прыбылі 347 грамадзян Беларусі, 74 чалавекі звярнуліся па прытулак», — паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас.

Паводле службы і Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, за апошні тыдзень з гуманітарных прычын прыбылі яшчэ 40 беларусаў, па прытулак звярнуліся 2 чалавекі.

Рустамас Любаевас паведаміў, што колькасць беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу, і тых, хто папрасіў там прытулку, удвая вышэйшая, чым у Літве. Паведамляе, што ў Польшчу прыбылі 606 беларусаў, а па прытулак звярнуліся 127.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0