БелТА

БелТА

Чарговы раўнд перамоў па пастаўках расійскага газу ў Беларусь запланаваны на 24 снежня, паведаміў «Інтэрфаксу» пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

«Заўтра ў 15:00 запланавана сустрэча з Мілерам [кіраўніком «Газпрома»]. Яна не выніковая, можа, як і ў мінулым годзе 31 снежня падпішам пагадненне», — сказаў Сямашка.

«Яна не выніковая, чарговая», — амбасадар падзяліўся сваімі чаканнямі ад сустрэчы.

«1 студзеня ўжо на носе, у нас павінен быць кантракт, цана і гэтак далей. Іншая справа — на якім узроўні дамовімся, гэта ўжо пытанне і заўтрашняга дня. Можа быць, нам прыйдзецца, як і ў мінулым годзе — 31 снежня ў 19:45 я з Аляксеем Барысавічам падпісаў пратакол да пагаднення — пад Новы год. Можа быць, і ў гэтым годзе будзе так», — не выключыў пасол.

Гаворачы аб цэнавай пазіцыі Мінска, Сямашка падкрэсліў: «Мы гаворым не пра зніжку, мы гаворым пра нармальную цану ў рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, Еўразійскага саюза.

Пра справядлівую цану, лепш такі падабраць эпітэт — не зніжка, а справядлівая цана».

«Мяне, шчыра кажучы, як беларуса вельмі карабаціць, калі кажуць, што беларусаў субсідзіруюць, датуюць. Нічога падобнага. Я не буду называць лічбы, каб не раздражняць кагосьці, але скажу, што мы, мякка кажучы, істотна больш фарміруем прыбытак «Газпрома», чым яго пастаўкі газу ў Еўропу — Нямеччыну, Польшчу.

І мы лічым, што гэта нонсэнс, бо мы ў Саюзнай дзяржаве, дзе павінны быць прыкладна блізкія цэны.

І нонсэнс тое, што мы прадалі сваю газатранспартную сістэму, 100% належыць вам і ва ўсіх базавых дакументах напісалі, што мы пойдзем да адзінага рынку», — нагадаў ён.

«І мы ўжо гэтыя тэрміны фарміравання адзіных рынкаў усе сарвалі, у прыватнасці па газе, але мы спадзяемся, і ёсць такая дамоўленасць (у пазітыве), што мы ўсё ж такі створым такі адзіны рынак да 1 студзеня 2022 года. І базавы прынцып стварэння такога рынку — па газе, электраэнергіі — мы ўжо ў прынцыпе абгаварылі на словах, а дзе-нідзе і ў дакументах», — адзначыў суразмоўца «Інтэрфакса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0