Муж даведаўся пра перапіску сваёй жонкі з іншым мужчынам, вылічыў яго і вырашыў правучыць. Пры дапамозе роднага брата і прыяцеля жыхару Рэчыцы ўдалося выкрасці залётніка.

Мужчыну збівалі электрашокерам і пагражалі пісталетам. Патрабавалі разблакаваць тэлефон.

Пасля здзекаў пацярпелага адпусцілі. Ён вырашыў не звяртацца ў міліцыю. Але калі даведаўся, што сямейная пара крыўдзіцеля разводзіцца, перадумаў і напісаў заяву.

Завялі крымінальную справу за выкраданне чалавека групай асоб.

Абодва браты атрымалі па 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ім таксама прысуджаны буйныя штрафы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0