Дзярждэпартамент ЗША ўвёў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 39 чалавек, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі, паведамляецца на сайце Дзярждэпа.

— Дзярждэпартамент прыняў меры ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам 8015 для вызначэння 39 асоб, адказных за падрыў беларускай дэмакратыі, і наклаў на іх візавыя абмежаванні, — заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

Дзярждэпартамэнт наклаў візавыя абмежаванні агулам на 63 асобы за іх удзел у падрыве дэмакратыі ў Беларусі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і палітычны гвалт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0