Міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба заявіў, што ўкраінскі бок вывучае санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі ЕС, да якіх будзе далучацца, паведамляе Радыё Свабода.

«Мы мусім прайсці свае ўнутрыдзяржаўныя працэдуры аб увядзенні тых ці іншых санкцый ЕС, але я магу пацвердзіць абсалютна шчыра сваю пазіцыю аб тым, што немэтазгодна на цяперашнім этапе далучацца да эканамічных санкцый супраць Беларусі», — сказаў 24 снежня на брыфінгу ў Кіеве Кулеба.

«Што тычыцца санкцый супраць чыноўнікаў, задзейнічаных у рэпрэсіях супраць беларускага народа, то гэтыя людзі, безумоўна, мусяць быць прыцягнутыя да адказнасці», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0