Дыплямат абскарджваў фармулёўку, зь якой быў звольнены зь ведамства. Працэс па гэтай справе пачаўся 23 сьнежня ў судзе Ленінскага раёну, справу разглядала судзьдзя Вольга Шодар. Прадстаўнікі МЗС на працэс не прыйшлі. Сам Уладзімер Астапенка, які зь сям’ёй цяпер знаходзіцца ў Варшаве, праз свайго адваката падаваў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе праз канфэрэнц-сувязь. Аднак судзьдзя яго адхіліла на падставе «немагчымасьці тэхнічнай арганізацыі» гэтага, піша Радыё Свабода.

Судзьдзя Вольга Шодар таксама адхіліла большасьць хадайніцтваў, пададзеных адвакатам дыплямата Сяргеем Зікрацкім. А 24 сьнежня вынесла рашэньне, згодна зь якім прэтэнзіі Ўладзімера Астапенкі да МЗС Беларусі прызнаныя неабгрунтаванымі.

Чытайце таксам:
У Мінску пачаўся суд па пазове былога пасла Астапенкі да МЗС

Таксама 21 сьнежня стала вядома, што супраць самога Ўладзімера Астапенкі крымінальную справу завяла Генпракуратура. Яго абвінавачваюць у крадзяжы 2393 даляраў праз злоўжываньне службовым становішчам.

Сам дыплямат настойвае, што гэтыя грошы выкарыстаў на вяртаньне з Аргентыны разам зь сям’ёй і багажом. І нават зэканоміў сродкі амбасады, бо прыляцеў ня ў Менск, а ў Варшаву, што абышлося таньней. Аб працэсуальных дзеяньнях па гэтай справе пакуль нічога невядома.

На экс-пасла Астапенку, які выступіў супраць Лукашэнкі, завялі справу — нібыта скраў $2393

«Крадзеж у тым, што я не даляцеў да Мінска»: былы пасол Беларусі ў Аргенціне расказвае пра «крадзеж» 2393 даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?