На афіцыйным сайце прэзідэнта Малдовы праз некалькі гадзін пасля інаўгурацыі Маі Санду знак раздзела «на малдаўскай мове» замянілі на «румынскі».

Такое змяненне адлюстроўвае прынцыпова іншую пазіцыю Маі Санду ў параўнанні з Ігарам Дадонам, які настойваў, што малдаўская мова з'яўляецца асобнай ад румынскай.

 

Фактычна гаворка ідзе аб адной мове. Пытанне назвы мовы з'яўляецца прадметам спрэчак у грамадстве. Так, Канстытуцыя Малдовы называе дзяржаўнай мовай краіны «малдаўскую». Аднак у дэкларацыі аб незалежнасці Малдовы дзяржаўнай мовай названая румынская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0