Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх, хто зараз сустракае Раство.

«Беларускія вернікі адкрыта выказваюць сваю нязгоду са злом, што адбываецца. За гэта іх затрымліваюць, судзяць і адпраўляюць за краты. Але ніхто не павінен пакутаваць за сваю веру.

Сёння вігілія — той вечар, калі сем'і вернікаў збіраюцца за адным сталом, каб сустрэць Каляды. Гэта дзень, калі вера ў цуды крыху большая, чым звычайна. Адзін маленькі цуд ужо здарыўся: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь і правесці святочную службу ў Мінску.

Гэты цуд — вынік заступніцтва беларусаў, якія зразумелі важнасць адзінства. Я хачу павіншаваць з Калядамі ўсіх, хто сустракае іх сёння. Няхай гэта светлае свята нагадае вам пра сілу надзеі і любові.

Падзяліцеся імі з тымі, каму зараз гэта асабліва неабходна. Дапамажыце слабым, падзяліцеся з тым, хто мае патрэбу. Напішыце лісты тым, хто знаходзіцца ў турме, каб яны адчулі, што мы — з імі. Гэта і ёсць той маленькі цуд, на які здольны кожны з нас», — гаворыцца ў паведамленні палітыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0