Лукашэнка накіраваў віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

«Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам Нараджэння Хрыстовага.

Гэтыя цудоўныя зімовыя дні заўсёды азораны чаканнем цуду. Па добрай шматвяковай традыцыі вернікі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, вучацца дараваць, дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, адкрываюць сэрцы для сапраўднай любові, мудрасці і міласэрнасці.

Хрысціянскія каштоўнасці ў нашай краіне даўно сталі духоўным стрыжнем, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, стварае атмасферу ўзаемнага даверу, падтрымкі, талерантнасці, павагі і гасціннасці, якой славіцца Беларусь.

Няхай і сёння святло Каляднай зоркі прынясе мір, згоду і надзею.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0