У Оршы прарвала каналізацыйны калектар, сцёкавыя воды трапілі ў Дняпро, паведамляе МНС.

24 снежня ў 15.30 выратавальнікам паступіла паведамленне аб аварыйным скідзе сцёкавых вод у раку Дняпро ў выніку пашкоджання каналізацыйнага калектара.

Работнікі інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю ракі, бачных забруджванняў паверхні вады і мора рыбы выяўлена не было. Узялі пробы вады для правядзення аналізаў, вынікі будуць вядомыя 29 снежня. Адключэнне спажыўцоў не праводзілася.

У 20.30 калектар быў адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0