Лукашэнка сёння згадаў пра нядаўняе затрыманне так званай «групы Мікалая Аўтуховіча».

«Нядаўна мы затрымалі групу Аўтуховіча. Мярзотнікі апошнія. Зараз мы іх усе каналы выявілі. Яны везлі тонамі зброю праз Украіну, — распавёў палітык. — І калі б хлопцы нашы (я ўсіх загадаў да дзяржаўных узнагарод неадкладна прадставіць) іх не накрылі, ох нам бы Новы год быў… Я яго, шчыра кажучы, недаацэньваў. Мне дакладваў Камітэт дзяржбяспекі. Ну, трэба, разбірайцеся з ім… Недаацэньваў. А вось калі вывернулі навыварат…»

«Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і ўжо пачалі ажыццяўляць. На тым і пагарэлі. Чэкісты з міліцыяй праводзілі гэтую аперацыю. Ну проста малайцы! Дзякуй богу, што затрымалі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што пытанне стрымання падобнай супрацьпраўнай дзейнасці трымаецца на цвёрдым кантролі: «Ёсць некалькі групіровачак яшчэ. Сваіх два-тры ёсць, адтуль дасылаюць нам. Праз Украіну. Праз Літву і Польшчу цяпер вельмі складана: мяжу зачынілі наглуха. І з Украінай цяпер закрылі ўжо, мыш не прапаўзе. Праз Расею часам пранікаюць, у нас мяжы няма. Але ўжо не тое. Мы гэтае пытанне трымаем жорстка на кантролі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0