Аляксандр Лукашэнка расказаў, як прымалася рашэнне аб вяртанні ў Беларусь мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Ён расказаў, што Клаўдзіа Гуджэроці перадаў яму ад пантыфіка пісьмо. «Вы ведаеце мае адносіны з Папам Францыскам. Я яго вельмі паважаю. Гэта такі наш чалавек. Ён не гуляецца ў палітыку, хоць ён жа кіраўнік дзяржавы. Я яго пісьмо прачытаў адразу пры Гуджэроці. Дробным шрыфтам на двух лістах. Вельмі шмат добрых слоў у адрас дзяржавы, у адрас людзей. Добры чалавек. І адно з пытанняў — вярнуць на Каляды Кандрусевіча», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я ж разумею, гэта таксама палітыка. Кожны хоча захаваць аблічча, яшчэ нечага. У мяне на той час, хоць я меркаваў, што гэта пытанне будзе ад Гуджэроці (мы таксама даўно знаёмыя, ён у нас працаваў, талковы таксама чалавек, вельмі любіць беларускі народ і заўсёды шчыра і сумленна выказваўся ў падтрымку нашага народа. Таму яго і выбралі, хоць ён у Вялікабрытаніі ўжо служыць нунцыем), не было рашэння, калі ён мне сказаў пра Кандрусевіча. Я шчыра яму прызнаўся пры міністру», — заявіў палітык.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, улічваючы прачытаны ліст і просьбу Папы Рымскага, паабяцаў, што да вечара дня сустрэчы будзе дадзены адказ. «Вы калі вылятаеце назад? — Заўтра раніцай. — Да вечара мы дадзім вам адказ. Інакш кажучы, у мяне не было гатовага рашэння. Гэта не гульня ў палітыку», — падкрэсліў Лукашэнка

Лукашэнка адзначыў, што тады даручыў ураду, МЗС і іншым выпрацаваць сваю пазіцыю па гэтым пытанні і далажыць яму. «Пазіцыя была такая, што трэба, каб ён вярнуўся на гэтыя каталіцкія святы ў Беларусь, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я ўжо падумаў пра людзей. Ведаеце, католікі людзі асаблівыя, але яны ж ніколі нам ніякіх праблем не стваралі. Я расказваў, што ў жыцці наогул з імі сутыкаўся, напэўна, з дзяцінства, хоць і на ўсходзе нарадзіўся. І падумаў, што, напэўна, гэта будзе нейкі невялікі плюс для гэтых католікаў, і яны нармальна гэта ацэняць. Ну а ён, ну ў чым ён цяпер для нас небяспечны? Ніякай небяспекі не ўяўляе. Гэта была мая пазіцыя. І калі мне пасля абмеркавання ва ўрадзе далажылі пазіцыю, яны супалі. І было прынята рашэнне аб тым, што няхай прыязджае».

«І не верце таму, што тут, ведаеце, Лукашэнка некага перайграў, Папа Рымскі цяпер здаецца ці не за Беларусь будзе. Я гэтымі катэгорыямі не разважаў, разумеючы і тое, што Папа Рымскі і так сумленны, прыстойны чалавек. Але палітычных гульняў не было. Я клянуся», — рэзюмаваў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0